Японія аднаўляецца пасля тайфуну "Хагібіс"

14 октября 2019
Стыхія, якая стала наймацнейшай за апошнія 60 гадоў, забрала 40 жыццяў. 16 чалавек прапалі без весткі, больш за 180 атрымалі траўмы. Дзясяткі тысяч дамоў застаюцца без вады і святла. Аднаўленне інфраструктуры ўскладняецца вялікай колькасцю паваленых дрэў і падтапленнямі. Тысячы жыхароў пацярпелых раёнаў дагэтуль знаходзяцца ў эвакуацыйных цэнтрах. У Токіа ўжо аднавілі рух прыгарадных электрычак, метро і працу аэрапортаў. Унутраныя пералёты пакуль адмененыя. Да аднаўленчых работ прыцягнулі вайскоўцаў.