Японія вяртаецца да нармальнага жыцця пасля магутнага ўдару тайфуну "Хагібіс"

13 октября 2019
Апоўзні і паводкі разбурылі жылыя дамы. Паводле звестак на гэтую гадзіну, самы моцны за апошнія 60 гадоў тайфун забраў  жыцці 21 чалавека, яшчэ 22  прапалі без весткі, пацярпелі  каля 150. Мільёны чалавек былі вымушаны пакінуць свае дамы. Раней прэм'ер-міністр Японіі аддаў загад прыняць экстранныя меры бяспекі.

Хуткасць парываў ветру ў эпіцэнтры стыхіі перавышала 65 метраў за секунду. Паступаюць шматлікія паведамленні аб выхадзе рэк з берагоў. У затопленых дамах заблакіраваны сотні чалавек, зараз прымаюцца меры па іх эвакуацыі. У пошукава-выратавальнай аперацыі задзейнічаны верталёты.