Японія перажывае ўдар тайфуна Фанвон

6 октября 2014

Сотні авіярэйсаў адменены, а мільёну японцаў рэкамендавана пакінуць свае дамы. Краіна перажывае ўдар тайфуна Фанвон. Гэта амаль тысяча гектапаскаляў ціску ў цэнтры, хуткасць - да 45 метраў за секунду. Тайфун суправаджаецца ліўнем і шквалістым ветрам. Паступіла інфармацыя аб загінуўшым. Трое зніклі без вестак. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, тайфун дойдзе да поўначанага ўсходу японскага вострава Хонсю. У яго цэнтральным раёне ўзровень ападкаў можа дасягаць 200 міліметраў за суткі.