Yahoo! сачыла за перапіскай карыстальнікаў па патрабаванні спецслужбаў

5 октября 2016

Кампанія таемна стварыла праграму для пошуку інфармацыі ў паведамленнях пошты кліентаў, якую перадавала сілавікам. Пра гэта "Рэйтэр" паведамілі адразу некалькі крыніц. Па даручэнні АНБ і ФБР сканіраваліся сотні мільёнаў акаўнтаў. Сам запыт быў засакрэчаны. Якую інфармацыю шукалі спецслужбы, невядома. Паводле слоў былых супрацоўнікаў, рашэнне кіраўніка кампаніі Марысы Маер падпарадкавацца патрабаванню спецслужбаў абурыла некаторых топ-менеджараў. Яны звольніліся. Гэта першы выпадак сканіравання новых паведамленняў у інтарэсах улад.