XIV Міжнародны гастранамічны кангрэс праходзіць гэтымі днямі ў Мадрыдзе

26 января 2016
Гэтай зімой ён сабраў пад адным дахам больш за сто топ-шэфаў з 15-ці краін. Госці мерапрыемства з'язджаюцца з усяго свету. Ідэя кангрэса узнікла ў самым пачатку XX стагоддзя ў групы журналістаў і крытыкаў, якія пісалі на гастранамічныя тэмы. Сёлета слоган мерапрыемства - "Дыханне поставангарда", а запрошаная краіна і адзін са спонсараў - Тайланд. Па словах спецыялістаў, прадукты і рэцэпты, што прывозяцца ў Іспанію з Паўднёва-Усходняй Азіі, у нечаканых спалучэннях з мясцовымі інгрэдыентамі ўжо стварылі ў Мадрыдзе новы трэнд у высокай кухні.