WhatsApp паведаміў аб судовых цяжбах з карыстальнікамі з-за спаму і рассылак

12 июня 2019

"Не" спаму і рассылкам. WhatsApp паведаміў аб судовых цяжбах са сваімі карыстальнікамі з-за злоўжыванняў такой рэкламай. Месенджар змагаецца з аўтаматычнымі і масавымі рассылкамі паведамленняў - яны забароненыя ўмовамі прадастаўлення паслуг. Але, мабыць, не ўсе прачыталі правілы. Усяго WhatsApp выявіў і заблакіраваў мільёны акаўнтаў, якія злоўжывалі функцыямі месенджара.