WhatsApp набраў мільярд карыстальнікаў

2 февраля 2016

Месенджар перасягнуў па колькасці юзераў кампанію-ўладальніка Facebook , якім штомесяц карыстаюцца 800 мільёнаў чалавек. Праз WhatsApp штодня адпраўляецца 42 мільярды паведамленняў і 250 мільёнаў відэа. Сацыяльная сетка абвясціла аб куплі WhatsApp у лютым пазамінулага года, выдзеліўшы 19 мільярдаў долараў. Гэта здзелка стала найбуйнейшай у гісторыі кампаніі.