Welthungerhilfe: Больш як 800 млн зямлян галадаюць

15 июля 2022

Нямецкая дабрачынная арганізацыя "Дапамога галадаючаму свету" апублікавала даклад, у якім прыводзіць даныя аб колькасці людзей, што пакутуюць ад недахопу харчавання. Гэта колькасць расце і склала ўжо 811 мільёнаў чалавек. Яны сталі ахвярамі рэгіянальных канфліктаў, кліматычных змен, крызісу, выкліканага кавідам. Да негатыўных фактараў дадаўся яшчэ і ўкраінскі канфлікт.