Walmart перастане прадаваць зброю людзям маладзейшым за 21 год

1 марта 2018

Найбуйнейшая амерыканская гандлёвая сетка Walmart перастане прадаваць зброю людзям маладзейшым за 21 год. Кіраўніцтва кампаніі перагледзела палітыку з-за нядаўняй хвалі расстрэлаў у школах Штатаў. Walmart таксама выдаліць са свайго сайта карцінкі любых прадметаў, якія нагадваюць штурмавыя вінтоўкі. Гэта датычыцца цацак і пнеўматычнай зброі.