Узрывы ў цэнтры Бішкека прывялі да ахвяраў

8 ноября 2019

Ад апёкаў памерла адна з работніц кафэ, у якім адбылося надзвычайнае здарэнне. Не менш як 15 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Нагадаем, серыя магутных узрываў прагрымела сёння ў сталіцы Кыргызстана. Акалічнасці таго, што адбылося, высвятляюцца. Паводле адной з версій, прычынай трагедыі мог стаць узрыў балона ў кафэ.