Выбухі ў Іраку забралі жыцці каля 50 чалавек

7 августа 2013
Сотні атрымалі раненні. Тэрарысты выкарысталі замініраваныя машыны і фугасы. За мінулыя суткі ў Багдадзе і яго прыгарадах прагрымела не менш як восем выбухаў. Сілы бяспекі краіны затрымалі 12 чалавек, якія падазраюцца ў дачыненні да тэрактаў. Інфармацыя пра іх асобы і прыналежнасць да якой-небудзь этнічнай групы не паведамляецца.