Выбухі ў Бруселі былі не адзінай мэтай братоў Бакраўі

25 августа 2016

Выбухі ў брусельскім аэрапорце і на станцыі метро "Маальбек" у сакавіку былі не адзінай мэтай братоў Бакраўі. Яны рыхтавалі тэракты ў Францыі падчас чэмпіянату Еўропы па футболе, а таксама ў галандскім аэрапорце Схіпхаль. Браты вельмі спяшаліся з-за арышту галоўнага арганізатара атак у Парыжы Салаха Абдэслама. Брусель не быў прыярытэтам. Да такой высновы эксперты прыйшлі пасля аналізу звестак камп'ютара смяротнікаў.