Выбухі ў Белгарадскай вобласці Расіі, неспакойная ноч у Курску

27 апреля 2022

У сяле Старая Нялідаўка Белгарадскай вобласці Расіі гарыць склад боепрыпасаў. Раней губернатар рэгіёна паведаміў аб некалькіх выбухах. Пакуль падрабязнасцяў інцыдэнту няма. Наконт пацярпелых не паведамляецца. 

Вядома таксама аб выбуху і дыме ў раёне сяла Кастрычніцкае - у вобласці падоўжаны жоўты ўзровень тэрарыстычнай небяспекі. Улады рэгіёна апошнія тыдні рэгулярна паведамляюць аб абстрэлах з боку Украіны.

Паведамленні аб гуках выбухаў таксама паступаюць з Курска. Па словах відавочцаў, гукі выбухаў раздаюцца як у цэнтры горада, так і на ўскраінах. У населеным пункце працуюць сістэмы СПА.