Выбухі на захадзе Кабула

6 июня 2014

Паводле папярэдніх звестак, загінулі 4 чалавекі. Ёсць параненыя. Адно выбуховае прыстасаванне прывёў у дзеянне тэрарыст-смяротнік. Амаль адразу пасля гэтага была прыведзеная ў дзеянне прыдарожная міна. Усё адбылося недалёка ад гатэля Арыяна, дзе ў той момант праходзіў мітынг аднаго з кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Афганістана Абдулы Абдулы. Параненыя яго целаахоўнікі. Сам палітык не пацярпеў.