У Турцыі, недалёка ад універсітэта ў горадзе Кайсеры, падарваўся аўтобус, які перавозіў вайскоўцаў. Аб гэтым перадае агенцтва "Рэйтэр" са спасылкай на крыніцы ў службе бяспекі. Да месца здарэння прыбылі машыны хуткай дапамогі. Загінулі, паводле папярэдняй інфармацыі, 13 чалавек, паранены не менш за 25. Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за здарэнне. Нагадаем, тыдзень назад у цэнтры Стамбула прагрымелі два выбухі, загінулі 44 чалавекі.













