Такое меркаванне з'явілася літаральна гадзіну таму ў сусветнай прэсе. Хаця інфармацыя наконт прычын інцыдэнту вельмі супярэчлівая. Паведамляецца аб магчымай аварыі ў трансфарматарнай будцы. А відавочцы гаварылі, што бачылі маладога чалавека, які ўцякаў з месца надзвычайнага здарэння.
Нагадаем, узрыў прагрымеў на наземным пераходзе на станцыі "Байрам-паша". Адзіных звестак наконт колькасці пацярпелых няма: сама меней адзін чалавек атрымаў раненні, аднак некаторыя выданні пішуць аб пяці-шасці параненых і гібелі аднаго чалавека. Адзначым, у Турцыі захоўваюцца павышаныя меры бяспекі пасля тэракта 10 кастрычніка ў Анкары.














