Выбух у мячэці ў правінцыі Кандагар: 62 чалавекі загінулі, 70 паранены

15 октября 2021

Тэрміновыя навіны сёння зноў прыходзілі з Афганістана. 4 смяротнікі ўварваліся ў мячэць у правінцыі Кандагар і ўчынілі выбухі. Загінулі сама меней 62 чалавекі, яшчэ 70 параненыя.

За апошнія некалькі тыдняў ўчынены 4 такія тэракты. Самым крывавым стаў выбух у правінцыі Кундуз. Там загінула больш за 120 чалавек, каля 200 паранены. Улады заяўляюць, што тэракт, хутчэй за ўсё, учынілі прадстаўнікі групоўкі "Ісламская дзяржава". Паміж баевікамі і талібамі даўно ідзе жорсткая вайна.