Выбух у мячэці ў Нігерыі

21 ноября 2017

Сама меней 50 чалавек загінулі ў Нігерыі ў выніку магутнага выбуху ў мячэці. Інцыдэнт адбыўся гэтай раніцай у паўночна-ўсходняй частцы краіны. Адразу пасля малітвы 17-гадовы тэрарыст-смяротнік учыніў самападрыў у натоўпе. Мясцовыя ўлады гавораць, што колькасць ахвяр можа павялічыцца. Многія знаходзяцца ў бальніцах у цяжкім стане. Адзначым, што гэты тэракт, паводле звестак нігерыйскіх выданняў, стаў адной з самых смяротных атак сёлета.