Выбух у Іраку забраў жыцці не менш як 8 чалавек

13 августа 2013

Выбух у Іраку забраў жыцці не менш як 8 чалавек, больш за 20 параненыя. Падрыў смяротніка адбыўся ў горадзе Балад. Мэтай атакі было кафэ, у якім вечарам збіраліся людзі. Нагадаем, у мінулыя выхадныя падчас святкавання заканчэння свяшчэннага месяца Рамадан больш чым 70 чалавек былі забітыя ў серыі выбухаў. Адказнасць за гэтыя тэракты на сябе ўзяла Аль-Каіда. Па словах баевікоў, атакі сталі адказам на ўрадавыя аперацыі па гарантаванні бяспекі.