Выбух ля стадыёна ў Кабуле

13 сентября 2017
Падчас міжнароднага турніру па крыкеце тэрарыст-смяротнік падарваў сябе на КПП стадыёна. Паводле папярэдніх звестак, загінулі трое чалавек: двое з іх - паліцэйскія. Пацярпелых пяцёра чалавек. З гульцоў ніхто не пацярпеў. Пакуль ні адна з тэрарыстычных груповак не ўзяла на сябе адказнасць за здарэнне. На месцы працуюць праваахоўнікі і брыгады хуткай дапамогі.