Выбух каля шведскага консульства ў Бенгазі

12 октября 2013

На паветра ўзляцеў замініраваны аўтамабіль. Будынку дыпмісіі і суседнім пабудовам, у тым ліку мячэці, што знаходзіцца побач, нанесены сур'ёзны ўрон. Як заявілі мясцовыя ўлады, ахвяр няма. Аднак агенцтва Рэйтэр паведамляе пра аднаго загінуўшага. Адказнасць за выбух на сябе пакуль ніхто не ўзяў. Вызначыць вінаватых будзе няпроста - пасля звяржэння і забойства Муамара Кадафі ў краіне дзейнічае мноства ўзброеных радыкальных груповак.