Выбух сёння прагрымеў у цэнтры Махачкалы

25 мая 2013
У тэракце падазраюць жанчыну-смяротніцу - даволі вядомую Мадзіну Аліеву, якая двойчы была замужам за баевікамі і да сённяшняга дня лічылася прапаўшай без весткі. Канчаткова яе апазнаюць пасля вывучэння кадраў з камер відэаназірання, альбо па экспертызе ДНК. Мэтай тэракта быў нарад паліцыі. 15 чалавек параненыя, адзін паліцэйскі ў вельмі цяжкім стане. Месца здарэння ачэплена.