Выбух прагрымеў сёння і ў сталіцы Егіпта

11 декабря 2016

Выбух прагрымеў сёння і ў сталіцы Егіпта ля кафедральнага сабора копцкай царквы. Загінулі не менш за 25 чалавек. Каля паўсотні паранены.  Большасць ахвяр - жанчыны і дзеці. Шматлікія знаходзяцца ў цяжкім стане. Як сцвярджаюць відавочцы, бомбу пранесла жанчына. Зараз месца здарэння ачэплена, там працуюць узрыватэхнікі. Узмоцнена ахова ўсіх цэркваў.