Выбух на заводзе мінеральных угнаенняў ва Уэсце каштаваў кампаніі больш за 100 мільёнаў долараў

25 апреля 2013

Да такой высновы прыйшлі мясцовыя страхавыя кампаніі. Нагадаем, надзвычайнае здарэнне адбылося позна вечарам 17 красавіка. Выбуховай хваляй былі пашкоджаныя або практычна поўнасцю разбураныя больш  як 140  будынкаў, у тым ліку школа, дом  састарэлых і шматпавярховы жылы дом. Паводле апошніх звестак, у выніку здарэння загінулі 14  чалавек, каля 200 атрымалі раненні. Прычына  выбуху пакуль не высветлена.