Выбух на піратэхнічнай фабрыцы ў Індыі

4 Верасня 2019

Гэтыя сумныя кадры прыйшлі з Індыі. Сама меней 16 чалавек загінулі ў выніку выбуху на фабрыцы па вытворчасці піратэхнікі. Інцыдэнт адбыўся ў штаце Пенджаб і прывёў да абвалу завода, а таксама дзясяткаў найбліжэйшых будынкаў. Пад заваламі могуць знаходзіцца каля 50 чалавек. На месцы трагедыі ідзе пошукава-выратавальная аперацыя.