Узрыў на нафтаправодзе ў Нігерыі

15 марта 2020
Магутны ўзрыў прагрымеў на адным з участкаў нафтаправода ў Нігерыі! Ударную хвалю адчулі нават на адлегласці 15 кіламетраў ад месца здарэння. Як паведамляюць відавочцы, узрыў быў такой сілы, што павалілася некалькі найбліжэйшых дамоў, пачаўся буйны пажар. Аб пацярпелых пакуль не паведамляецца. Мясцовыя СМІ выказалі здагадку, што да інцыдэнту могуць мець датычненне крымінальныя структуры, якія выкрадаюць і перапрацоўваюць нафту на падпольных вытворчасцях.