Выбух на газаразмеркавальнай станцыі ў Аўстрыі прывёў да праблем паставак паліва

12 декабря 2017

Выбух на газаразмеркавальнай станцыі ў Аўстрыі прывёў да праблем паставак паліва ў Венгрыю, Славенію і Італію, міністэрства эканамічнага развіцця якой ужо аб’явіла рэжым надзвычайнай сітуацыі. Таксама прыпыненыя пастаўкі газу з тэрыторыі Славакіі ў Аўстрыю.

Між тым цэны на газ у Еўропе імкліва ўзлятаюць. Кошт газу ў Брытаніі падняўся больш чым на 20 %, расце цана таксама ў Бельгіі і Нідэрландах.

Нагадаем, сёння раніцай на газаразмеркавальнай станцыі ў Аўстрыі адбыўся выбух: адзін чалавек загінуў, больш за 20 пацярпелі. Паводле звестак паліцыі, прычынай інцыдэнту сталі тэхнічныя непаладкі.