Выбух на Філіпінах. Невядомыя кінулі гранату ў будынак мячэці

30 января 2019

Магутны выбух прагрымеў на Філіпінах. Невядомыя кінулі гранату ў будынак мячэці ў горадзе Замбаанга. У той момант унутры былі мусульманскія духоўныя лідары. Загінулі сама меней 2 чалавекі. Яшчэ 4 параненыя. Нагадаем, у нядзелю на Філіпінах прагрымелі два выбухі ля каталіцкай царквы ў горадзе Хола. Адказнасць за атаку ўзяла на сябе "Ісламская дзяржава". Загінулі 20 чалавек, яшчэ 100 пацярпелі.