Выбух газу ў жылым доме пад Ніжнім Ноўгарадам: ёсць ахвяры

8 апреля 2020
Выбух бытавога газу прагрымеў у жылым доме пад Ніжнім Ноўгарадам. Сама меней  адзін чалавек загінуў, адзін - шпіталізаваны, 5 пацярпелых, у тым ліку дзіця, атрымалі медыцынскую дапамогу на месцы. Усяго ў доме пражывалі 12 чалавек. Прычынай НЗ, паводле папярэдніх звестак, магло стаць парушэнне правіл эксплуатацыі газавага балона, што прывяло да яго разгерметызацыі і выбуху на першым паверсе. У выніку абрынуліся перакрыцці. Пошукава-выратавальныя працы працягваюцца.