Тэрміновая інфармацыя ў гэтыя хвіліны прыходзіць з Расіі. У горадзе Шахты Растоўскай вобласці ў шматкватэрным доме адбыўся выбух бытавога газу. Абваліліся з дзявятага па восьмы паверх аднаго з пад'ездаў. З дома эвакуіраваны 140 чалавек. Ужо паведамляецца аб адным загінуўшым. Восем жыхароў пацярпелі, пяцёра з іх шпіталізаваныя. Яшчэ 7 чалавек могуць знаходзіцца пад заваламі. Ідзе выратавальная аперацыя. Гэта ўжо другое такое здарэнне ў Расіі за апошнія два тыдні. У Магнітагорску выбух бытавога газу забраў жыцці 39 чалавек.
Выбух бытавога газу адбыўся ў шматкватэрным доме ў горадзе Шахты Растоўскай вобласці
14 января 2019













