Выбух аўтацыстэрны на рынку ў Сірыі. Не менш як 42 чалавекі загінулі

29 апреля 2020
Не менш за 42 чалавекі загінулі і звыш паўсотні былі параненыя ў сірыйскім горадзе Афрыне ў выніку выбуху аўтацыстэрны. Сярод загінуўшых - 11 дзяцей. Замініраваны самаробнай прыладай аўтамабіль падарваўся каля рыначнай плошчы, дзе было шмат людзей. Паводле слоў відавочцаў, целы загінуўшых абгарэлі да непазнавальнасці. Аўтамабілі і магазіны, якія загарэліся, тушылі гадзіну. Адказнасць за выбух пакуль ніхто на сябе не ўзяў.