Вейп, які ўзарваўся, забіў жыхара горада Сент-Пітэрсберг у Фларыдзе

16 мая 2018

Паводле звестак медэкспертызы, выбух выклікаў пажар. Ад яго хлопец атрымаў апёкі 80 працэнтаў скуры. У сувязі з гэтым амерыканскія ўлады выпусцілі шэраг інструкцый па абыходжанні з электроннымі цыгарэтамі. У прыватнасці, рэкамендавалі не трымаць іх у кішэні, не выкарыстоўваць для іх зарадкі ад тэлефонаў і планшэтаў, не зараджаць вейп падчас сну і засцерагаць дэвайс ад перападаў тэмператур.