Выжыўшых у авіякатастрофе ва Усходняй Афрыцы няма

10 марта 2019
“Боінг-737” "Эфіопскіх авіяліній" пацярпеў крушэнне гэтай раніцай. На борце знаходзіліся 149 пасажыраў з 33 краін і 8 членаў экіпажа. Самалёт знік з радараў праз некалькі хвілін пасля вылету. Лайнер  паспеў падняцца на вышыню больш як 2 з паловай кіламетры і павінен быў здзяйсняць разварот на поўдзень. Адзначаецца, што ў паветранага судна назіралася нестабільная вертыкальная хуткасць. Боінг выконваў рэгулярны рэйс з Адыс-Абебы ў сталіцу Кеніі Найробі. Крушэнне адбылося ў раёне эфіопскага горада Дэбрэ-Зэйт. Устанаўліваюцца ўсе акалічнасці здарэння. На месцы працуюць ратавальнікі.