Выстава робатаў у Шатландыі

6 ноября 2019
"Прывітанне, робат!" - экспазіцыя з такой назвай адкрылася ў музеі дызайну ў Шатландыі. Там упершыню можна ўбачыць часцінку галівудскай гісторыі: робата R2-D2 з культавай эпапеі "Зорныя войны". Прадставіў унікальны экспанат акцёр Джымі Ві, які выканаў ролю робата ў дзвюх апошніх серыях знакамітай сагі. На выставе таксама паказаная сумесная праца робатаў і людзей, а ў некаторых раздзелах можна ўбачыць, як машыны ў будучыні будуць даглядаць пацыентаў. Экспазіцыя адчыненая да лютага.