Выплаты пацярпелым у выніку трагедыі ў Магнітагорску будуць павялічаныя амаль на траціну

6 января 2019

Выплаты пацярпелым у выніку трагедыі ў Магнітагорску будуць павялічаныя амаль на траціну - да 93 мільёнаў расійскіх рублёў. Разбор завалаў завяршылі яшчэ ў чацвер, але горад да гэтага часу не можа аднавіцца пасля здарэння. У Магнітагорску працягваецца пахаванне загінуўшых. Развітацца з імі прыходзяць нават тыя, каго трагедыя асабіста не закранула. Нагадаем, з-за выбуху газу раніцай 31 снежня абрушыўся адзін з пад'ездаў 10-павярховага жылога дома. Загінулі 39 чалавек.