Выхадныя пад знакам Хэлаўіна

1 ноября 2014
На вуліцах Нью-Ёрка мінулай ноччу танцавалі зомбі, людзі ў касцюмах засцярогі ад Эболы і галоўных герояў лепшых амерыканскіх трылераў. Усе выхадныя ў горадзе пройдуць пад знакам Хэлаўіна. Падрыхтоўка да свята пачынаецца за некалькі тыдняў да 31 кастрычніка. На дамах з'яўляюцца традыцыйныя гірлянды ў выглядзе мышэй, пацукоў, павукоў, ведзьмаў. Напэўна, нідзе ў свеце Хэлаўін не святкуюць так шырока, як у Нью-Ёрку. Напэўна, менавіта таму турысты любяць наведваць гэты горад восенню.