Выхад Вялікабрытаніі з Еўрасаюза стане рызыкай для сусветнай эканомікі

27 мая 2016

Пра гэта гаворыцца ў дэкларацыі, прынятай падчас саміта "Вялікай сямёркі". Лідары краін G7 таксама абмеркавалі міграцыйны крызіс, пытанні кібербяспекі і барацьбу з тэрарызмам. Успомнілі Сірыю, заклікаўшы бакі да выканання рэжыму спынення агню. Што датычыцца ўкраінскага крызісу, лідары краін міжнароднага клуба сышліся на думцы, што ён павінен быць урэгуляваны выключна дыпламатычным шляхам з поўным выкананнем міжнароднага права. У "Вялікую сямёрку" ўваходзяць Вялікабрытанія, Канада, Францыя, Германія, Італія, Японія і ЗША. У наступным годзе саміт G7 прыме Італія.