Выхад Вялікабрытаніі з ЕС ударыць па шоу-бізнесе

8 Кастрычніка 2018

Злучанае Каралеўства больш не будзе цэнтрам прыцягнення для дзеячаў культуры, гаворыцца ў звароце дзясяткаў брытанскіх музыкантаў прэм'ер-міністру. Адкрыты ліст падпісалі Эд Шыран, Рыта Ора, Пол Сайман, Роджэр Тэйлар і Стынг. Пасля рэферэндуму аб Брэксіце падзенне фунта стэрлінга зрабіла занятак музыкай вельмі дарагім. Адмяніць выхад з ЕС патрабуюць і ўладальнікі жывёл. У нядзелю ў Лондане адбыўся "Марш сабак". Мітынгоўцы асцерагаюцца скарачэння ветэрынарнай дапамогі і падаражэння кармоў.