Выхад ЗША з ядзернага пагаднення па Іране - тэма нумар адзін у свеце

12 мая 2018

У самой Ісламскай Рэспубліцы - масавыя пратэсты. У мітынгах прымаюць удзел сотні тысяч чалавек. Людзі спальваюць флагі ЗША, скандзіруюць антыамерыканскія і антытрампаўскія лозунгі.

Палітыку Вашынгтона не ўхваляюць і ў Еўропе. Услед за кіраўнікамі Германіі і Францыі прыхільнасць пагадненню выказала брытанскі прэм'ер Тэрэза Мей, якая пагаварыла з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам па тэлефоне. А кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні заявіла аб хаосе на сусветнай палітычнай арэне і заклікала бакі выказваць павагу адзін аднаму.

На гэтым фоне падаў у адстаўку намеснік гендырэктара МАГАТЭ Тэра Вар’яранта. Інспектар як раз курыраваў аб'екты Ірана і лічыў, што ядзернае пагадненне, якое падпісалі шэсць краін, гэта лепшы вынік. Чыноўнік не раз гаварыў, што не лічыць сябе дыпламатам і не займаецца палітыкай, а ў працы абапіраецца выключна на факты.