Выгадная прапанова з'явілася ў сацсетцы для аматараў быць першымі

3 ноября 2017

Тыя, хто паспеў набыць новы iPhone X, прапануюць купіць пустыя каробкі ад новых гаджэтаў тым, хто не ў сілах пераадолець жаданне пахваліцца навінкай у Instagram, але не мае магчымасці купіць сапраўдны тэлефон. Цана за такое задавальненне - 7 з паловай тысяч расійскіх рублёў. Калі і такіх грошай няма, то ўсяго за тысячу пустую каробку можна арандаваць.