Прапаноўваюцца версіі крушэнне пасажырскага лайнера ў Іране

8 января 2020
Мы працягваем сачыць за сітуацыяй з пасажырскім лайнерам украінскіх авіяліній, які разбіўся ў Іране. Афіцыйнай інфармацыі пакуль вельмі мала, аднак кіраўніцтва тэгеранскага аэрапорта Імама Хамейні афіцыйна пацвердзіла факт крушэння. Паводле апошняй інфармацыі, на борце знаходзіліся 167 чалавек і 9 членаў экіпажа, выжыць не ўдалося нікому - пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ. Зараз высвятляецца грамадзянства пасажыраў; ці маглі сярод іх быць беларусы, удакладняе МЗС. Тым часам прапаноўваюцца версіі прычын здарэння. Паводле адной з іх, "Боінг" мог разбіцца праз тэхнічныя непаладкі. Аднак здарэнне можа быць звязана з бягучым амерыкана-іранскім канфліктам.