Выбары ў ЗША - на фінішнай прамой

3 ноября 2016

Выбары ў ЗША - на фінішнай прамой, страсці напальваюцца. ФБР актывізавала расследаванне ў дачыненні Фонду сям'і Клінтан. Справе надалі "вельмі высокі прыярытэт".

Clinton Foundation належыць кандыдату ў прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў Хілары Клінтан і яе мужу, былому прэзідэнту Білу Клінтану.

Паводле слоў апытаных крыніц, ФБР сабрала вялікую колькасць доказаў, што сродкі фонду сыходзілі не па прамым прызначэнні. Да прыкладу, у 2014 годзе на дабрачыннасць пайшло толькі каля 6% атрыманых грантаў і ахвяраванняў. Паралельна бюро аднавіла яшчэ адно расследаванне ў дачыненні Клінтан - па справе аб электроннай перапісцы кандыдата-дэмакрата ў бытнасць дзяржсакратаром. Тады экс-першую лэдзі абвінавацілі ў тым, што яна выкарыстоўвала асабістую "скрыню" для адпраўкі сакрэтных паведамленняў. За такую актыўнасць бюро падвергнулася нечаканай крытыцы з боку Барака Абамы. Прэзідэнт асудзіў аднаўленне справы, адзначыўшы, што гэта не варта расцэньваць як умяшанне ў дзейнасць праваахоўных органаў. Серыя скандалаў негатыўна адбілася на рэйтынгу Хілары Клінтан. Паводле апытанняў, якія праводзіліся рознымі цэнтрамі, Трамп пачынае апярэджваць суперніцу ў ключавых штатах - Фларыдзе, Агаё і Аёве. У цэлым жа разрыў паміж кандыдатамі складае 6% на карысць Клінтан.