Выбары ў Расіі. Аб жаданні балаціравацца заявілі ўжо 23 чалавекі

15 декабря 2017

У Расіі сёння стала вядома дакладная дата прэзідэнцкіх выбараў. Савет Федэрацыі аднагалосна вырашыў, што галасаванне пройдзе 18 сакавіка. Афіцыйна выбарчая кампанія стартуе не адразу. Спачатку пастанова будзе апублікавана ў «Российской газете» і «Парламентской газете».

Аб жаданні балаціравацца заявілі ўжо 23 чалавекі. Сярод іх дзеючы кіраўнік дзяржавы Уладзімір Пуцін, лідары ЛДПР і КПРФ Уладзімір Жырыноўскі і Генадзь Зюганаў, заснавальнік "Яблыка" Рыгор Яўлінскі, тэлевядучая Ксенія Сабчак.