Выбары ў Дзярждуму пройдуць у Расіі ў гэту нядзелю

16 сентября 2016

Зараз ідзе датэрміновае галасаванне. Напярэдадні да працы прыступілі 55 выбарчых участкаў у Прыморскім краі. У рэгіёне, які моцна пацярпеў ад паводкі, па-ранейшаму дзейнічае рэжым надзвычайнага здарэння. Бюлетэні і гуманітарную дапамогу туды дастаўлялі з дапамогай верталётаў. Такія аператыўныя меры звязаныя з неабходнасцю як мага хутчэй вывезці запоўненыя бланкі для падліку ў асноўны дзень выбараў. Колькасць зарэгістраваных выбаршчыкаў каля 20 тысяч чалавек.