Заява прэм'ер-міністра краіны Алексіса Цыпраса будзе пададзена адразу пасля другога тура мясцовых выбараў. Яны пройдуць 2 чэрвеня. Датэрміновыя парламенцкія выбары могуць адбыцца 30 чэрвеня. Мяркуецца, што асноўная барацьба разгорнецца паміж партыямі "Новая дэмакратыя" і "Сірыза". З 2004 года ў Грэцыі ўсе парламенцкія выбары праходзілі датэрмінова - за 15 гадоў ніводны урад не адпрацаваў цалкам канстытуцыйны чатырохгадовы тэрмін.
Выбары ў Еўрапарламент прывялі Грэцыю да адстаўкі ўрада
27 мая 2019













