Выбары ў Азербайджане прызнаныя свабоднымі і дэмакратычнымі

10 октября 2013

Ільхам Аліеў трэці раз стаў прэзідэнтам Азербайджана. За яго прагаласавала амаль 85% выбаршчыкаў. Пра гэта расказаў журналістам на начной прэс-канферэнцыі ў Баку старшыня азербайджанскага Цэнтрвыбаркама Мазахір Панахаў. Яўка перавысіла 72% выбаршчыкаў. Акрамя Аліева, на пасаду прэзідэнта Азербайджана прэтэндавалі яшчэ дзевяць кандыдатаў. Але нікому з іх не ўдалося набраць боьш як 6% галасоў выбаршчыкаў.


Пры дапамозе веб-камер за падзеямі на выбарчых участках назіраў увесь свет, - адзначыў кіраўнік ЦВК. Місія назіральнікаў СНД прызнала выбары ў Азербайджане свабооднымі і дэмакратычнымі. Вынікі ў поўнай меры адлюстроўваюць настрой азербайджанскага народа.