Выбары прэзідэнта Польшчы адбудуцца ў нядзелю, 28 чэрвеня

3 июня 2020
Пра гэта паведаміла сёння спікер ніжняй палаты сейма. Калі ў першым туры ніхто з кандыдатаў не набярэ больш за 50 працэнтаў галасоў, то другі тур пройдзе роўна праз два тыдні. Зараз на пасаду прэзідэнта Польшчы прэтэндуюць 10 чалавек. У іх ліку дзеючы кіраўнік дзяржавы  Анджэй Дуда.