Выбары прэм'ер-міністра Арменіі адбудуцца 1 мая

26 апреля 2018

Аб гэтым заявіў старшыня Нацыянальнага сходу Ара Баблаян. На вакантную пасаду прэтэндуе адзін з лідараў апазіцыі. Іншыя кандыдатуры пакуль афіцыйна не вылучаліся. Нагадаем, былы прэм'ер Серж Саргсян падаў у адстаўку на фоне масавых пратэстаў супраць яго прызначэння. Палітык таксама пакіне пасаду старшыні Рэспубліканскай партыі Арменіі. Між тым, паводле звестак РІА Навіны, у Ерэване дэманстрацыі працягваюцца: да мітынгоўцаў сёння далучыліся студэнты.