Выбары новага прэзідэнта Егіпта пройдуць раней за парламенцкія

27 января 2014

Аб гэтым у тэлезвароце да нацыі паведаміў часовы кіраўнік краіны Адлі Мансур. Раней улады заяўлялі, што ў адпаведнасці з дарожнай картай нармалізацыі становішча ў краіне пасля звяржэння з прэзідэнцкай пасады Мухамеда Мурсі спачатку адбудуцца выбары ў парламент, а затым ужо прэзідэнцкія.


Прыхільнікі змены чарговасці галасавання аргументавалі свой пункт погляду тым, што ў пераходны перыяд дзяржаве патрэбен выбраны лідар, які кіраваў бы ўрадам у крытычны для краіны момант і сфарміраваў бы вакол сябе палітычныя сілы.


Улады Егіпта з усіх сіл спрабуюць справіцца з хваляваннямі, якія ахапілі ўсю краіну. Толькі 25 студзеня, у трэцюю гадавіну егіпецкай рэвалюцыі, падчас сутыкненняў загінулі 49 чалавек.