Выбаршчыкі ў ЗША пацвердзілі перамогу Дональда Трампа

20 декабря 2016

Паводле апошніх звестак, пасля галасавання на прэзідэнцкіх выбарах ужо 304 выбаршчыкі падтрымалі рэспубліканца. Для перамогі неабходна 270 галасоў. На рахунку Хілары Клінтан 169. Напярэдадні яе прыхільнікі арганізавалі націск на выбаршчыкаў-рэспубліканцаў, заклікаючы не галасаваць за Трампа. Пакуль толькі некалькі прагаласавалі насуперак волевыяўленню грамадзян.